Нараджэнне новых творчых калектываў – заўсёды прыкметная з’ява ў музычным жыцці, асабліва калі заходіць гаворка пра так звануную “музычеую правінцыю”, дзе выступленні гастралёраў адбываюцца даволі рэдка, а таму спатканні з высокім мастацтвам-нячастыя. У Гродне гэты недахоп вырашылі ліквідаваць уласнымі намаганнямі. Энтузіязм мясцовых музыкантаў на чале з кампазітарам Андрэем Бандарэнкам прынёс, нарэшце, плённыя вынікі: у горадзе створаны камерны аркестр.
Ідэя яго стварэння даўно хвалялвала тых, хто неабыякава ставіцца да становішча культуры ў Наднёманскім краі. Але толькі нядаўна голас грамадскасці быў пачуты мясцовымі ўладамі, якія (дзякуй ім за гэта) нягледзячы на цяжкасці сённяшняга жыцця аказалі гродзенскім музыкантам і маральную, і матэрыяльную падтрымку.
Сёння Гродзенскі какмерны аркестр складаецца з апантаных аднадумцаў – здольных выканаўзаў, аб’яднаных любоўю да музыкі і непераадольным імкненнем яе выконваць. У асноўным гэта выкладчыкі музычнага вучылішча і іншых навучальных устаноў горада, выхаванцы Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. Акрамя струннай групы, у аркестры ёсць флейта, габой, валторна, клавесін. Ды працэсс фарміравання калектыву працягваецца, творчыя планы яго ўдзельнікаў значныя, яны датычаць пашырэння колькасці музыкантаў, форм работы, рэпертуару. Кіруе Гродзенскім камерным аркестрам Арон Гендэльман, музыкант, які добра зарэкамендаваў сябе, калі працаваў з духавым аркестрам музвучылішча.
Грамадская прэзентацыя новага калектыву адбылася у сярэдзіне лютага ў зале Рэспубліканскага музея гісторыі рэлігіі. Праграма, якую вяла музыказнавец Святлана Калчанава, складалася з твораў Баха, Вівальдзі, Карэлі, беларускіх кампазітараў Л. Абеліёвіча, П. Альхімовіча і ў цэлым прагучала на даволі высокім прафесійным узроўні, асабліва калі ўлічыць, што падрыхтоўка да дэюбтнага канцэрта працягвалася крыху больш за тры месяцы.
Слухачы запомнілі выкананне Канцэрта для дзвюх скрыпак Баха (саліста Н. Трухан і Т. Сухоцкая ), “Лета” з папулярнага цыкла “Поры года” Вівальдзі (саліст А. Сматрыцкі), фрагментаў з Сюіты сі мінор Баха, у якіх саліраваў флейтыст А. Шчэрба. З асаблівай увагай успрынялі слухачы “Арыю” Л. Абеліёвіча, якую выразна і эмацыянальна выканала Н. Трухан. У той жа час выкананне Concerto grosso №2 П.Альхімава аркестру не вельмі ўдалося, ды і сам твор, як мне здалося, менш прывабны, яскравы.
У будучыні гродзенскія музыканты, акрамя сусветнай класікі, мяркуюць актыўна прапагандаваць менавіта беларускую камерную музыку і ў першую чаргу (што разумела) – творчасць гродзенскага кампазітара А. Бандарэнкі.
Творчы шлях Гродзенскага камернага аркестра толькі пачынаецца, таму, безумоўна, яшчэ заўчасна рабіць нейкія высновы ці рабіць падрахункі. Але ўжо сёння бясспрэчна тое, што малады калектыў мае добрыя перспектывы заняць належнае яму месца ў музычным жыцці як Гродзеншчыны, так і рэспублікі. Зразумела, што гэта адбудзецца пры ўмове напружанай працы музыкантаў, імкнення да новых вяршыняў прафесіяналізму і падтрымкі з боку гарадскіх уладаў.