Памаладзелы ад свежасці мая і вечаровага дажджу старадаўні гарадзенскі парк, а ў ім рэліктавы, той самы, тэатр Антонія Тызенгауза, а побач – купкамі – людзі: шчасліва-стомленныя і гаваркія, і задкменныя. Музыканты…
Гэтаму малюнку маёй памяці – год, а фарбы яго не пажоўклі. Надта ўжо была яркая тады падзея: прэзентацыя Гарадзенская гарадской капэлы, унікальнага на сённяшні дзень творчага супольніцтва, у якім, быццам 200 гадоў таму, паядналіся і хор /на чале з Л.Іконнікавай/, і аркестр /галоўны дырыжор У. Борматаў/. Да таго ж, паядналіся пад энергічным ды кампетэнтным кіраўніцтвам яркай мастакоўскай асобы – кампазітара А. Бандарэнкі.
Напрыканцы года аркестр капэлы ўпершыню выступіў у сталіцы, падрыхтаваўшы ёмісты канцэрт у праграме фестывалю новай беларускай музыкі. І хаця спадобіліся госці паказацца на сцэне, скажам так, малапрэстыжнай – у кансерваторыі, гранне іхняе прыемна уразіла калег ды крытыкаў, якія дагэтуль сілкавалі сваё ўяўленне толькі чуткамі-плёткамі, не даючы веры захапленню тых лічаных мінчан, чкія сталіся відавочцамі першага канцэрта капэлы ў Гродні.
Апошніх скептыкаў, здаецца, перетварылі гарадзенцы ў сваіх прыхільнікаў, выступіўшы з канцэртам у Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Было гэта сёлета у маі, калі не па-вясноваму пякло сонца, а кволенькія дрэўцы бэзу на бульвары Луначарскага не давалі ні таямнічага ценю, ні пахкай прахалоды.
Так мінуў год. Калектыў пад кіраўніцтвам А. Бандарэнкі атрымаў, нарэшце, будынак, над рэстаўрацыяй якога ужо думаюць архітэктары. Нягледзячы на хранічныя фінансавыя праблемы, удалося пашырыць склад артыстаў, і пад крылом капэлы ўтвораны ансамбль старадаўняй музыуі ды ансамбль салістаў. Рэгулярнымі і частымі зрабіліся асветніцкі канцэрты на Гарадзеншчыне. Адбыліся гастролі ў Польшчы, у Германіі, дзе быў добры прыём і мінімум хваляванняў. Іншая рэч – сусрэча з Мінскам: узрушвала сваей адказнасцю, трывожыла пэўнай неадпаведнасцю камернага складу капэлы параметрам залы, якая да таго ж, не радвала кворумам рупліцаў беларушчыны /праўда, цешыла прысутнасцю нешматлікіх, затое праўдзівых адраджэнцаў - музыкантаў/.
“Хваляванне ў руках” аркестрантаў адчувалася, калі зайгралі ўступ да Голандавай “Агаткі”. Але ужо трэці нумар праграмы – рэчытатыў і арыя з оперы Гендэля “Ксеркс” у выкананні цудоўнага, з багатай вакальнай прыродай, тэнара Ф. Куніцкага ды аркестра пад кіраўніцтвам У. Борматава – выклікаў захапленне залы. Гожа прагучала 10-я сімфонія Мендэльсона для струннага аркестра. А ўжо неаднаразова граная сімфонія А. Бандарэнкі зноў прывабіла духоўнай глыбіней, спакроўленасцю з ягонай операй “Князь Наваградскі”, свежасцю тэмбравых спалучэнняў, нешараговасцю прыма- скрыпача А. Сматрыцкага…
Ды ўсе самыя лепшыя ўражанні й пачуцці публікі, акумуляваўшыся ў сэрцах, салютавалі шчодрай авацыяй выканаўцам. Авацыя была прызнаннем майстэрства і працы музыкантаў, прызнаннем самога высакароднага чыну Гарадзенская гарадской капэлы на чале з А. Бандарэнкам. Авацыя была прызнаннем у любві.
Як жа не ажказать на такое прызнанне! І на “біс” гарадзенцы выканалі твор, які я і спадзявался пачуць у гэты вечар: “Магутны Божа” М. Равенскага. Апрацоўка, зробленая мастацкім кіраўніком капэлы для хору і аркестра. Самая пранікнёная і дасканалая версія з усіх, якія выпала слухаць…